Хто смяецца апошнiм

Хто смяецца апошнiм

1.3K Reads 9 Votes 3 Part Story
Trubadurochka15 By Trubadurochka15 Completed

АКТ ПЕРШЫ

Калідор - вестыбюль установы.

Ц ё ц я  К а ц я (выходзіць з дзвярэй дырэктаравага кабінета. За ёю Нічыпар). Фу!.. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала.

Н і ч ы п а р. Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў.

Ц ё ц я  К а ц я. Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўляна - таксама грошай каштуюць.

Н і ч ы п а р. А што яму - шкада казённых грошай? Не з свае ж кішэні плаціць.

Ц ё ц я  К а ц я. Дзве канапы скураныя, мяккія. I нашто яны? Хіба ён лежачы працаваць думае.

Н і ч ы п а р. Далікатнага, мусіць, заводу. Баіцца, каб на цвёрдьга мазалёў не панаседжваць.

Ц ё ц я  К а ц я. I вось, скажы ты... Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць. Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, і то знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэт...

No comments listed yet.