25

40 0 0

Стаіць сабе, чортава пуза, акурат ля яго і глядзіць на дарогу. I такі спрытны, што заўважае ўсё раней, чым Халімон. I гэта так крыўдна, быццам немец y яго хлеб адбівае. Па ўласнай, ці ведаеце вы, ахвоце прыцёгся. Добра б ужо, каб нехта пасылаў. A то ж сам.

Выгляд y чорта важны, паблажлівы. Стаіць, як Банапарт багамерзкі, пуза наперад, і, кожны раз, як ударыць гармата, як ты яму, скажы, цацку нехта даў, такое задавальненне на бязвусай мордзе.

— Einem Löwen gleich… — далятаюць да Кiрдуна асобныя словы. — Nüch?

I, скоса пазіраючы на Фельдбаўха, які абапіраецца на лёску, як на шпагу, Кірдун бурчыць пад нос:

— Das ist ihm Wurst… Гэта яму каўбаса, ці ведаеце… I ўсё "нюх" ды "нюх"… Нюх ты і ёсць нюх. Нюхала нямецкае… Каб цябе ўжо на тым свеце так чэрці нюхалі смярдзючымі сваімі насамі.

Кірдуну зусім дрэнна. Але спраўна грукоча гармата, a то і тры, гледзячы на тое, які госць зварочвае на алею.

…Гэта яшчэ хто? Шарабан старэнькі, конь ледзь перастаўляе відавочна парэпаныя капыты. I тут мужык-запальшчык адказвае:

— То ж гэта высакародны пан Мнішак едзе на сваім Панчоху.

Ну, гэтаму хопіць і аднаго стрэлу.

…А гэта? Пара сытых коней. Тарантас лакіраваны. Ага, едзе дзедзіц Іван Таркайла. Гэтаму можна грымнуць з дзвюх.

…Карэта шасцерыком. Коні ў яблыках. Гэтыя, відаць, рэйнвейн п'юць, як пан Юры ў Кёльне, і хоць коні не чыстакроўкі…

— Страляй… Страляй з усіх чатырох. Хаданскія коцяць!

A немец стаіць. A немец чорт ведае чаго сюды прыцягнуўся. Мог бы стаяць сярод гасцей, — не, собіла яму, нюху праклятаму.

…Кірдун глядзіць на тэрасу, бачыць там фігурку маладога Загорскага, і жаль працінае яму сэрца, прымушаючы і пра немца забыць… Божа мой, нашто гэта? Дзіця цэлы дзень на нагах!.. Мораць, забіваюць дзіця. Паны і ёсць паны. Немец, відаць, усё ж не самы горшы… Прынамсі, любіць паніча, не мучыць яго, як тыя… Тое, што ён мяхом стукнуты — гэта ўсё лухта: без радзімы таксама, гаротны. A без радзімы хто хочаш ашалее… Таксама пашкадаваць трэба… Тым больш бясшкодны зусім, паскудстваў нікому не чыніць. Толькі што прыйдзе ўвечары да аканомкі і просіць: "Гнедзіге фрау… Айн гляс шнапс…" Лузне сабе, бедалага, ды і пойдзе… I правільна кажа, бо ў немцах амаль усе жанчыны гнядыя, a аканомша — вылітая немка. Гнядая і ёсць… Толькі б тут не стаяў, a так зусім прыстойны немец… I паніча любіць… Чорт з ім, няхай стаіць, калі гэта яму цацкі… Немцы, яны немцы і ёсць. Усе чыста — як дзеці. Толькі б ім грымела ды блішчала… Так бы і гулялі ў салдацікі да сівых валасоў… Але ж як там дзіця?.. Беднае дзіця!

Каласы пад сярпом тваимПрочитайте эту историю БЕСПЛАТНО!